Спадчына: Манументы
Аўторак, 24 Лістапад 2020 16:09
30 кастрычніка 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Андрэя Ануфрыевіча Бембеля (1905–1986), скульптара, народнага мастака БССР
Андрэй Ануфрыевіч Бембель нарадзіўся 30 кастрычніка 1905 г. у г. Веліж Віцебскай губерні (цяпер у Смаленскай вобласці, Расія). Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1924–1927). З 1927 г. пачаў удзельнічаць у мастацкіх выстаўках. У 1931 г. скончыў Ленінградскую акадэмію мастацтваў імя І. Рэпіна. Працаваў у галіне манументальнай і станковай скульптуры, шмат увагі надаваў аднаму з самых складаных відаў скульптуры — барэльефу.